Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што ЗША запомняць тыя краіны і кампаніі, якія спрыяюць раскраданню рэсурсаў Венесуэлы. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Краіны і кампаніі, якія падтрымліваюць Мадуру ў крадзяжы венесуэльскіх рэсурсаў, не будуць забытыя. ЗША працягнуць выкарыстаць усе свае магчымасці для захавання актываў венесуэльскага народа, і мы заклікаем усе краіны працаваць разам над гэтым», — адзначыў Болтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0