Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Упраўленне абароны інфармацыі Нацыянальнага банка (FinCERTby) інфармуе, што ў краіне зафіксаваны выпадкі тэлефоннага махлярства — вішынгу.

Вішынг — гэта адзін з метадаў махлярства, калі зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь, называючыся супрацоўнікам банка або пакупніком, высвятляюць у трымальніка аплатнай карты канфідэнцыйную інфармацыю або стымулююць да здзяйснення пэўных дзеянняў з картачным рахункам з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў.

Устаноўлена, што зламыснікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і, называючыся супрацоўнікамі банкаў (у тым ліку Нацыянальнага банка), пад рознымі падставамі просяць даць пашпартныя звесткі, а таксама рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента банка.

У большасці выпадкаў нумары тэлефонаў могуць быць схаваныя альбо належаць аператарам сувязі іншых дзяржаў. Аднак у асобных выпадках ашуканцамі выкарыстоўваюцца праграмы-ананімайзеры, IP-тэлефанія.

Пры гэтым нумары тэлефонаў, з якіх ажыццяўляюцца званкі, вызначаюцца як афіцыйныя нумары, паказаныя на сайце банка.

Супрацоўнік банка пры тэлефанаванні кліенту загадзя павінен ведаць усе неабходныя яму звесткі. Таму паведамляць камусьці рэквізіты банкаўскай аплатнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя звесткі ні ў якім разе нельга, адзначаецца ў паведамленні Нацбанка

FinCERTby рэкамендуе ў выпадку паступлення падобных званкоў адразу ж звярнуцца ў кантакт-цэнтр банка, што эмітаваў картку, распавесці пра сітуацыю і далей трымацца рэкамендацый супрацоўніка банка.

Калі зламысніку ўсё ж удалося атрымаць рэквізіты карткі або быў усталяваны факт крадзяжу грашовых сродкаў, варта неадкладна заблакаваць картку і звярнуцца з заявай у праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0