Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў 7 гадоў 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці для акадэміка Аляксандра Бялецкага, паведамляе Радыё Свабода.

Бялецкага, былога дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, абвінавачваюць у хабарніцтве ў асабліва вялікіх памерах. 

Бялецкі быў затрыманы 5 ліпеня 2018 года і выйшаў з-за кратаў 3 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.

Улетку 2018 года старшыня КДБ Валер Вакульчык заявіў пасьля затрымання Бялецкага:

«Аляксандр Бялецкі затрыманы і заключаны пад варту за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання з боку камерцыйных структураў і своечасовую аплату за аказаныя паслугі. Пры правядзенні ператрусу ў яго гаражы і па месцы жыхарства ў схованках выяўлена каля 500 тысяч даляраў ЗША ў эквіваленце».

Паводле абвінавачання, злачынныя эпізоды з удзелам абвінавачанага ў хабары Аляксандра Бялецкага адбываліся ў 2016—2018 гадах. У прыватнасці, у справе фігуруе фірма «Медысфера», якая праводзіла рамонт і тэхнічнае абслугоўванне абсталяваьня РНПЦ.

Бялецкі прызнаў віну цалкам. Паводле пракурора, ягоная віна пацьвярджаецца сведкамі (было названа каля 10 чалавек), дакументамі і пратаколамі вочных ставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?