13 лютага на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Жыткавічах 56-гадовы кіроўца пакінуў сваё месца і не прыняў меры, якія выключаюць самаадвольны рух аўтамабіля «Лада». Транспартны сродак пакаціўся і здзейсніў наезд на самога кіроўцу, прыціснуўшы яго да брамы, паведамляе УУС аблвыканкама.
У выніку здарэння мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Жыткавіцкай бальніцы.