У міліцыю паступіла заява ад 22-гадовага магілёўца пра тое, што ў яго знікла банкаўская карта, а з яе амаль 450 рублёў. Хлопец падазраваў прыяцеля, з якім напярэдадні распіваў спіртное.

Маладыя людзі вучыліся ў адным класе, а іх выпадковая сустрэча адбылася менавіта ў той дзень, калі ў магілёўца нарадзілася дзіця. Радасць ён вырашыў падзяліць са старым прыяцелем, і прапанаваў яму выпіць. Хлопцы прыйшлі дадому да новага бацькі і сталі выпіваць, а калі спіртное скончылася, сябар пайшоў з чужой карткай па дабаўку. Выпіўшы новую порцыю спіртнога, мужчыны заснулі. Раніцай гаспадар кватэры не знайшоў ні сябра, ні карты і выклікаў міліцыю.

Высветлілася, што магілёвец, які завалодаў чужой карткай, выклікаў таксі і папрасіў кіроўцу з'ездзіць па піва. Пасля, зняўшы гатоўку, купіў у кафэ фаст-фуд і еў яго ў машыне разам з таксістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?