Пажар адбыўся ў драўляным жылым доме на вуліцы Паўночнай ў Брэсце ноччу 15 лютага, паведамілі ў МНС.
Пры пажары загінулі 87-гадовы гаспадар дома і яго сын, 60-гадовы жыхар Алматы. Агнём пашкоджаны перакрыцце, унутранае аздабленне і маёмасць у пакоі. Прычына пажару высвятляецца.