«Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім памерлага ў выніку вострай сардэчнай недастатковасці ваеннаабавязанага Васіля Іванавіча Паплаўскага», — паведамляе прэс-служба Мінабароны.
«Уся неабходная дапамога сваякам будзе аказана ў адпаведнасцi з заканадаўствам», — адзначаецца ў паведамленні.
Ва Упраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці TUT.BY ўдакладнілі, што 45-гадовы мужчына памёр на тэрыторыі адной з вайсковых частак Баранавічаў.
«У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. Следчым прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая высветліць дакладную прычыну гібелі мужчыны», — распавёў афіцыйны прадстаўнік ведамства Дзмітрый Іванюк.
Ваеннаабавязанымі лічацца асобы, якія знаходзяцца ў запасе Узброеных сіл ці іншых воінскіх фарміраванняў. Нагадаем, у канцы студзеня ў Беларусі пачаўся прызыў з запасу. Планавалася прызваць каля 1400 чалавек.