ВУП Беларусі ў студзені 2019 года вырас на 0,7%, што вышэй за квартальны прагноз урада, паведаміў журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Круты перад калегіяй міністэрства.

«Эканоміка пачала 2019 год вельмі паспяхова. Паводле аператыўнай інфармацыі, наш ВУП вырас на 0,7%, што нават некалькі вышэй за квартальныя ацэнкі ўрада. Хаця многія эканамісты, улічваючы высокую базу першага квартала мінулага года, прадракалі ці ледзь не тэхнічную рэцэсію, тым не менш, практычна ўсе галіны ў студзені пайшлі ў плюс. Мы расцэньваем гэта, безумоўна, як станоўчы момант», — адзначыў Дзмітрый Круты.

Галіна, якая сышла ў мінус, — аптовы гандаль. Гэта тлумачыцца сітуацыяй па цёмных нафтапрадуктах, пра што дамаўляліся з расійскім бокам, удакладніў міністр. Стрымліваючым фактарам часткова стала і сельская гаспадарка (з-за свінагадоўлі).

Прагноз па тэмпах росту ВУП Беларусі у 2019 годзе на 4% захоўваецца. «Яго не пераглядалі з улікам пазітыўных вынікаў студзеня», - дадаў Дзмітрый Круты.

Што тычыцца драйвераў росту беларускай эканомікі у 2019 годзе, то, на думку міністра, гэта ў першую чаргу ўнутраныя рэзервы. «Гэта інвестыцыі, нашы нацыянальныя праекты, развіццё малога і сярэдняга бізнэсу», — растлумачыў ён. Міністр звярнуў увагу, што ў апошні час былі прынятыя беспрэцэдэнтныя дакументы для лібералізацыі бізнесу. Адзін з вынікаў — доля падатковых паступленняў ад малога і сярэдняга бізнесу склала 36% ад агульнага аб'ёму паступленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?