Суддзя пастанавіў правесці адно закрытае паседжанне, дзе будуць разглядаць прыватную перапіску. Яно адбудзецца ў панядзелак 18 лютага, піша Радыё Свабода.

У пятніцу 15 лютага на працэсе па справе Марыны Золатавай працягнуўся допыт сведак.

У залю былі выкліканыя рэдактары партала Tut.by Ганна Калтыгіна, Ганна Рудэнка і Галіна Уласік.

Пасля допыту кожнай з іх пракурор падавала хадайніцтва аб абвяшчэнні матэрыялаў папярэдняга следства, дзяржаўны абвінаваўца тлумачыла гэта разыходжаннямі.

Як стала вядома падчас агучвання гэтых матэрыялаў, у справе ёсць тэкст прыватнай перапіскі паміж рэдактарамі партала Tut.by. Паводле следства, яны былі атрыманыя пасля вывучэння канфіскаваных у рэдактараў Tut.by носьбітаў інфармацыі і тэлефонаў.

Усе сведкі, а таксама абвінавачаная Марына Золатава папрасілі суд агучваць матэрыялы прыватнай перапіскі ў закрытым рэжыме. Суддзя вызначыў для гэтага асобны дзень — панядзелак 18 лютага, пасля 14.15.

Прысутнічаць на гэтым паседжаньні дазволяць толькі ўдзельнікам працэсу — абвінавачанай Марыне Золатавай, яе адвакату, пракурору, суддзі, сакратару суда, а таксама адвакатам агенцтва БелТА і юрысту газеты «Беларусь сегодня».

Рэдактар Tut.by Уласік: Раз я не іду на кантакт, я ўжо не сведка, а падазраваная

За кошт чаго Tut.by захоўвае высокія рэйтынгі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?