Тэмпы росту экспарту ўкраінскіх тавараў у Еўрасаюз у 2018 годзе склалі 15%, паведамляе Дзяржстат Украіны.

Усяго за мінулы год было экспартавана ў ЕС тавараў на суму $20,15 мільярда, а доля рынку Еўрасаюза склала 42,6%. За 2017 год доля ЕС складала толькі 40,5%, аднак тэмпы росту былі істотна вышэйшыя — 29,9%.

Хоць Расія працягвае заставацца найбуйнейшым рынкам збыту ўкраінскіх тавараў, экспарт у гэтую краіну ў 2018 годзе ўпаў на 7,2%, да $3,65 мільярда.

Пры гэтым экспарт украінскіх тавараў у Польшчу склаў $3,25 мільярда, павялічыўшыся на 19,6%. Пры такіх тэмпах ужо ў гэтым годзе Польшча можа стаць ключавым гандлёвым партнёрам Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0