У Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці канфлікт рэцыдывіста з яго дамай прывёў да таго, што мужчына трапіў на аперацыйны стол, а жанчына апынулася ў ізалятары часовага ўтрымання. Як высветлілася, пацярпелым цікавяцца праваахоўнікі з Беларусі.

14 лютага ў выбаргскую паліцыю паступіла тэлефанаграма ад медыкаў пра тое, што ад аднаго з дамоў па Фермскаму завулку ў пасёлку Цвеладубава, з нажавым раненнем у вобласць жывата ў цяжкім стане шпіталізаваны 47-гадовы мужчына.

Пацярпелы знаходзіцца ў вышуку за хуліганства, здзейсненае ў Беларусі. Ён ураджэнец Новасібірска, пражывае ў горадзе Вышні Валачок Цвярской вобласці і раней быў неаднаразова судзімы за крадзеж і прычыненні цяжкай шкоды здароўю, прычым у адным выпадку яго апанент сканаў.

Да медыкаў патэлефанаваў сам мужчына, і паведаміў, што ён работнік фермерскай гаспадаркі ў Цвеладубаве і нажавое раненне атрымаў у ходзе канфлікту з жонкай, даныя якой паведаміць адмовіўся.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі 51-гадовую грамадзянку Беларусі, жыхарку Бабруйска, якая падазраецца ў тым, што менавіта яна парнула пацярпеламу нажом у жывот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?