Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла спіс венесуэльскіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі.

Санкцыі ўведзеныя супраць пяці высокапастаўленых прадстаўнікоў сілавога блока, якія падтрымліваюць рэжым Нікаласа Мадуры. Адным з іх стаў і генерал-маёр Баліварыянскай гвардыі Мануэль Кеведа, ён з лістапада 2017 года займае пасаду міністра нафты Венесуэлы і прэзідэнта нафтавай кампаніі Petróleos de Venezuela S.A. (PDVSA).

Акрамя таго, пад санкцыі трапілі чатыры цяперашнія сілавікі: кіраўнік Баліварыянскай службы нацыянальнай разведкі Мануэль Фігуэра, прадстаўнік таго ж ведамства Ільдэмара Мукура, камандзір спецпадраздзялення Венесуэльскай нацыянальнай паліцыі (Fuerzas de Acciones Especiales, FAES) Рафаэль Мендоса і камандзір прэзідэнцкай гвардыі Іван Эрнандэс Дала. Апошні ўзначальвае таксама галоўнае ўпраўленне ваеннай контрразведкі (DGCIM).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0