Лукашэнка раскрытыкаваў урад за жаданне чарговы раз адтэрмінаваць змяненне ўмоваў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Савета Міністраў і адпаведных структур дзяржаўнага кіравання без сацыяльных ускладненняў і палітычнага ажыятажу праводзіць мэтанакіраваную і ўзважаную эканамічную палітыку як адносна індывідуальных прадпрымальнікаў, так і іншых груп дзелавога свету.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Спасылаючыся на сусветны фінансавы крызіс, урад прапануе адтэрмінаваць прыняцце змянення ўмоў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
Зразумела, крызіс нельга не ўлічваць. Але ў гэтай сітуацыі мяне хвалюе тое, што чарговы раз з усёй відавочнасцю выявілася поўная негатоўнасць як прадпрымальнікаў, так і ўрада цывілізаваным шляхам вырашыць даўно наспелую праблему», — падкрэсліў беларускі лідэр.

Ён нагадаў, што з часу прыняцця ўказа аб мерах па рэгуляванню прадпрымальніцкай дзейнасці прайшло больш як тры з паловай гады.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, за гэты перыяд практычна нічога не зроблена для аптымальнага выраўновання
ўмоў работы суб’ектаў гаспадарання. Не выкананы даручэнні ў стварэнні галоўнага звяна — аптовых складоў у кожнай вобласці для цэнтралізаванага ўвозу тавараў. Складанай і затратнай застаецца сістэма мытнага афармлення і іншых шматлікіх працэдур.

«Усё пушчана на самацёк, ва ўрадзе лічаць, што праблема сама сабой вырашыцца. Замест таго каб працаваць сістэмна, зноў цягнемся ў хвасце падзей, вымушаючы зноў вяртацца да тых праблем, якія павінны вырашацца на ўзроўні ўрада і губернатараў», — заявіў прэзідэнт.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0