РБК/БелТА

РБК/БелТА

13 лютага Лукашэнка пакатаўся на горных лыжах у Сочы. А Камсамолка паглядзела, якому рыштынку ён аддае перавагу.

Лукашэнка быў у чорным лыжным касцюме японскай фірмы Descente. Праўда, некалькі «цюнінгаваным»: на грудзях прышыты герб Беларусі, а на плячы лагатып беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Ён катаўся без шлема - на галаве была цёмна-сіняя шапачка з лініі адзення Дар'і Домрачавай — такая каштуе ўсяго 40 рублёў. Маска — знакамітай нямецкай фірмы Bogner.

Памочнік прэзідэнта трымае тыя лыжы, кадр БелТА

Памочнік прэзідэнта трымае тыя лыжы, кадр БелТА

Асобнай увагі заслугоўваюць горныя лыжы, на якіх катаўся Лукашэнка. Яны —ручной працы. Іх рабіла аўстрыйская фірма Volant - гэта падраздзяленне вядомага вытворцы лыж Atomic.

Мадэль, на якой катаўся Лукашэнка называецца Volant Pure Black мадэльнага шэрагу 2015 года. У іх канструкцыі - натуральнае дрэва, нержавеючая сталь, карбонавыя ўстаўкі. Такія лыжы дазваляюць дасягнуць вялікай плыўнасці на высокіх хуткасцях і складаным рэльефе, забяспечваючы лёгкі спуск. Кошт такіх лыжаў — 2300 еўра.

Фота вытворцы

Фота вытворцы

- Гэта ж самыя матэрыялы і інавацыйныя дызайны ператвараюцца ў шэдэўры унікальнай прыгажосці, - заяўляе вытворца.

Для параўнання: звычайныя лыжы знакамітых вытворцаў - такіх як Atomic, Fischer, Head, Rossignol - каштуюць 200-400 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?