У Гродне днямі заўважылі, як людзі ў форме медыкаў загрузілі ў машыну хуткай дапамогі халадзільнік. Гродзенская міліцыя высветліла, што машына належыць Зэльвенскай раённай бальніцы.

У абласны цэнтр на ёй прывезлі пацыента, а затым загрузілі халадзільнік, такім чынам аказаўшы дапамогу аднаму з супрацоўнікаў раённай медустановы, якому гэты халадзільнік з Гродна ў Зэльву адправіў сын.

Адзначаецца, што аўтамабіль хуткай дапамогі не мог быць задзейнічаны ў экстраннай дастаўцы пацыентаў. Пытання аб наяўнасці складу якога-небудзь супрацьпраўнага дзеяння ў дадзеным выпадку няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0