Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін і актывіст Віталь Казак былі сёння выкліканыя ў Ленінскі РАУС і з пастарунку ўжо не выйшлі. Супраць берасцейцаў распачалі адміністратыўны працэс за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, абодва затрыманыя да суда, паведамляе Белсат.

Праз паўтары гадзіны знаходжання ў міліцыі Вялічкін быў затрыманы і адпраўлены ў берасцейскае ІЧУ, у панядзелак яго будуць судзіць.

Віталь Казак аказаўся ў ІЧУ праз тры гадзіны пасля таго як з’явіўся ў міліцыі.

«Мяне няма за што затрымліваць, але ў міліцыі ўжо паабяцалі мне, што да панядзелка я застануся тут. Мушу пакласці слухаўку, гэта патрабуе супрацоўнік міліцыі», — адзінае, што паспеў сказаць Віталь Казак.

У мінулую нядзелю, 10 лютага, пасля традыцыйнага кармлення галубоў на цэнтральнай плошчы гораду берасцейцы моўчкі прайшлі па пешаходнай вуліцы Савецкай да кінатэатру «Беларусь» — такім чынам яны пратэставалі супраць запуску акумулятарнага заводу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0