20 снежня ў Магiлёве каля 5 гадзiн ранiцы чалавек патэлефанаваў у мiлiцыю i паведамiў, што толькi што бачыў, як мужчына цягне па праезнай часцi абвязаны вяроўкамi мех. Прычым у мяху, як падалося сведку, угадвалiся абрысы чалавечага цела.
На месца здарэння адразу выехаў нарад аховы. І сапраўды:
52‑гадовы мужчына цягнуў труп. Цела 50‑гадовага iнвалiда не мела адбiткаў гвалтоўнай смерцi.Экспертыза пазней выявiла, што чалавек памёр у вынiку пнеўманii.
Мужчына, якога затрымалi з мехам, патлумачыў, што iшоў на могiлкi, дзе хацеў без лiшнiх выдаткаў пахаваць цела памерлага, якi апошнiм часам жыў у яго доме. У доказ гэтага сцвярджэння паказаў рыдлёўку. Сам чалавек нiдзе не працуе, таму такую «эканомiю» палiчыў даравальнай. Мiлiцыя праводзiць праверку гэтага здарэння.