Лі Радзівіл, свецкая львіца і малодшая сястра былой першай лэдзі ЗША Жаклін Кенэдзі Анасіс, памерла ва ўзросце 85 гадоў у сябе дома ў Нью-Ёрку ў пятніцу, паведамляе Бі-бі-сі.

Радзівіл у свой час стала іконай моды, сябравала з мастаком Эндзі Уорхалам і культавым пісьменнікам Труменам Капотэ.

Жаклін Кенэдзі і Лі Радзівіл.

Жаклін Кенэдзі і Лі Радзівіл.

Кэралайн Лі Буўе (Bouvier) нарадзілася ў 1933 годзе, была замужам тройчы. Насіла прозвішча свайго другога мужа, князя Станіслава Радзівіла. У пары было двое дзяцей.

Яе дачка паведаміла New York Times, што яна памерла «праз натуральныя прычыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0