Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

У фінале алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 пацвердзіў свой клас. Другі радок у выніковым пратаколе заняў прынцыповы супернік беларуса кітаец Донь Донь. На трэцім месцы Даікі Кішы з Японіі.

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

У сінхронных скачках беларускі дуэт Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў ў кваліфікацыі сталі першымі, а ў вырашальнай стадыі ў барацьбе за медалі атлеты занялі другое месца. Першае месца ў японскай пары Даікі Кішы і Р'юсуке Касаі.

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

У спаборніцтвах сярод жанчын у сінхронных скачках на верхнюю прыступку п'едэстала падняліся беларускі Валянціна Багамолава і Ангеліна Хацян, якія апярэдзілі дуэт з Аўстраліі (другое месца) і Бразіліі (трэцяе месца).

У індывідуальных скачках сярод жанчын беларуска Марыя Махарынская, якая аднавілася пасля траўмы, заняла чацвёртае месца, а перамогу святкавала Лю Ліньлінь.

Кубак свету у 2019 годзе з'яўляецца ліцэнзійным да Алімпійскіх гульняў у Токіа. У Баку выступілі 200 атлетаў з 31 краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0