Аварыя з удзелам фуры адбылася каля 20 гадзін вечара 16 лютага пад Віцебскам, паведамілі ў ДАІ вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовы кіроўца цягача маркі «ДАФ», які быў у счэпцы з паўпрычэпам маркі «Kogel», рухаўся па аўтадарозе Р-49 «Дымаўшчына—Шапуры». Пры праездзе кальцавой развязкі з аўтадарогай Р-87 «Віцебск — Орша» кіроўца не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Вадзіцель з траўмамі быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной бальніцы.