Афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў адмовіўся каментаваць інфармацыю пра кошт газу для Беларусі на наступны год. На званок у Маскву прагучаў такі адказ:

«Мы не каментуем гэту інфармацыю».

Некаторыя расійскія эксперты лічаць, што Расія і Беларусь не называюць цану на газ, да той пары пакуль не будзе падпісанае пагадненне паміж Расіяй і Украінай. На іх думку, цана для Беларусі будзе ў памерах 140‑160 даляраў ЗША да 1 тыс.кубаметраў.

Учора паведамлялася, што цана газу для Беларусі у наступным годзе «будзе прымальнай».

У першым квартале 2008 г. для Менска цана газу складала 119,53 даляра за тысячу кубаметраў, а далей — 127,9 даляра.

У бюджэце Беларусі на 2009 год закладзеная цана 140 даляраў за адну тысячу кубаметраў газу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?