Як паведамляе СК, дзяўчына з красавіка па верасень замаўляла тавары праз сацсетку ў аднаго індывідуальнага прадпрымальніка.
Аднак пасля замовы тавар яна не аплачвала, а з дапамогай графічнага рэдактара рабіла падробленыя выявы чэкаў аб пераводзе грошай. Такім чынам зрабіла 42 пакупкі на 5 тысяч рублёў.
Падазраваная цалкам пакрыла шкоду, да яе ўжыта мера працэсуальнага прымусу — абавязацельства аб яўцы. Яе дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле «махлярства».