Расіі прыйшлося адкласці старт серыйнай вытворчасці самалётаў МС-21 праз спыненне паставак кампазітных матэрыялаў з ЗША, паведамляе «РИА Новости».
Кампанія «Растэх» павінна была ўжо да канца 2019 года выпусціць некалькі самалётаў, аднак запуск серыйнай вытворчасці адклалі на канец 2020 года.
«У сувязі з тым, што амерыканцы спынілі пастаўку кампазітных матэрыялаў, мы пераходзім на свае кампазіты», — сказаў кіраўнік кампаніі Сяргей Чэмезаў журналістам у панядзелак.
Пры гэтым яшчэ 10 студзеня ў расійскім урадзе заяўлялі, што «ніякіх перашкод для рэалізацыі праекта МС-21 няма», і «санкцыі не перашкодзяць нашай авіяцыйнай галіне давесці да канца стварэнне авіялайнера».