Трагедыяй скончылася спроба жыхара аграгарадка Абольцы ў Віцебскай вобласці адрамантаваць сваё аўто. Мужчына зняў пярэдняе кола і размясціўся пад машынай. Перад гэтым ён не зафіксаваў аўтамабіль як след, піша «Наша Талачыншчына».

У нейкі момант машына ўпала на гаспадара — і ён памёр. Медыкі высветлілі, што мужчына памёр ад механічнай асфіксіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0