У амерыканскім горадзе Тайтусвіл, штат Фларыда, затрымалі сям'ю веганаў, якая марыла голадам грудное дзіця, паведамляе Fox News.

20-гадовая Джулія Фрэнч (Julia French) і 31-гадовы Роберт Баскі (Robert Buskey) перасталі даваць немаўляці рэкамендаваны лекарам заменнік груднога малака. Замест гэтага яны кармілі яго самаробнай сумессю на аснове бульбянога пюрэ, што не змяшчала малака і іншых прадуктаў жывёльнага паходжання.

Пяцімесячнае дзіця важыла 3,85 кілаграма, гэта значыць усяго на 450 грамаў больш, чым пасля нараджэння. У яго былі запалыя вочы і прасвечваліся рэбры, а тэмпература цела і цукар у крыві скакалі праз недаяданне і абязводжванне.

Бацькі не змаглі патлумачыць свае дзеянні. Іх абвінавачваюць у невыкананні абавязкаў у адносiнах да дзiцяцi, прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў і гвалце.