Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» (самы папулярны ў краіне, мае больш за 46 тысяч падпісчыкаў) правёў некалькі апытанняў на тэму наступных прэзідэнцкіх выбарах. За каго б прагаласавалі падпісчыкі?

Мікалай Статкевіч. Фота Волі Афіцэравай.

Мікалай Статкевіч. Фота Волі Афіцэравай.

У першай апытанцы вядучы канала Ігар Лосік сабраў усіх тых, хто ўжо заявіў пра свае намеры браць удзел у выбарах. Усяго ў апытанні ўзялі ўдзел 13 тысяч карыстальнікаў тэлеграма.

Амаль 7 тысяч прагаласавала супраць усіх кандыдатаў (гэта 52%). Далей ідзе былы палітвязень Мікалай Статкевіч, ён змог сабраць 2,5 тысячы галасоў, што складае 19% ад агульнай колькасці.

Наступным з 14% ідзе дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 6% набрала дэпутатка парламента Ганна Канапацкая, а 4% — лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец.

Астатнія кандыдаты (Гайдукевіч, Казлоў, Анісім, Дзмітрыеў) маюць па 1-2%. Менш за ўсё галасоў сабраў лідар «Гавары праўду». Падтрымаць Дзмітрыева гатовыя толькі 151 удзельнік галасаванкі.

Потым Лосік спытаўся ў падпісчыкаў, каго б яны былі гатовы падтрымаць з прадстаўнікоў наменклатуры. Прагаласавала больш за 6 тысяч карыстальнікаў.

Першае месца з 2435 галасамі займае міністр замежных справаў Уладзімір Макей (гэта 39%). Зусім не нашмат ад яго адстае прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, у яго 2160 галасоў, альбо 34%.

Застаецца ўсё яшчэ папулярным былы прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, які мае 9% галасоў. Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і яшчэ адзін былы прэм’ер Андрэй Кабякоў маюць па 5%. У аўтсайдэрах кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава з 3% (163 галасы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?