kremlin.ru

kremlin.ru

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін распавёў, якім будзе адказ на размяшчэнне ЗША ў Еўропе ракет. Пра гэта ён паведаміў падчас штогадовага паслання Федэральнаму сходу.

Паводле яго слоў, меры будуць «люстэркавымі» і «асіметрычнымі».

Кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што Расія будзе ствараць і размяшчаць віды ўзбраенняў, якія могуць быць выкарыстаны не толькі на тэрыторыі, з боку якой зыходзіць пагроза, але і там, дзе будуць знаходзіцца цэнтры прыняцця рашэнняў аб ужыванні ракетных комплексаў.

«Рэалізуем (гэтыя меры) неадкладна», — падкрэсліў Пуцін.

Ён таксама параіў амерыканскім партнёрам «пакінуць ілюзіі».

Паводле яго слоў, многія краіны выпускалі ракеты сярэдняй і меншай далёкасці, а Расія і ЗША — не.

«Трэба было дзейнічаць па-сумленнаму, а ЗША самі парушаюць, а потым яшчэ і з дамовы выйшлі. А сатэліты амерыканцаў ім «падрохкваюць», - адзначыў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0