Праваахоўныя органы Літвы затрымалі восем суддзяў па падазрэнні ў хабарніцтве, гандлі правасуддзем і злоўжываннях паўнамоцтвамі, паведамляе Delfi.
У прыватнасці, затрымалі траіх суддзяў Апеляцыйнага суда Літвы, суддзю Вярхоўнага суда, а таксама суддзяў рэгіянальнага суда Вільнюса, рэгіянальнага адміністрацыйнага суда Вільнюса, адміністрацыйнага рэгіянальнага суда Каўнаса і акруговага суда Вільнюса. Усе суддзі маюць салідны досвед працы — ад 24 да 32 гадоў.
У Генпракуратуры Літвы паведамілі, што акрамя суддзяў затрымалі асоб, зацікаўленых у пэўных судовых рашэннях, тыя, хто даваў хабар і здзяйсняў іншыя злачынствы. Так, сярод затрыманых — пяць практыкуючых адвакатаў. Усяго затрымалі 26 чалавек.
0
0
0
0
0
0