Міністэрства абароны Эстоніі фактычна вядзе падрыхтоўку да вайны. Пра гэта заявіў кіраўнік аддзела па абаронных інвестыцыях ведамства Кусці Сальм, паведамляе Postimees.

«Самае важнае, што я зараз скажу — гэта з палітычнага пункту гледжання трохі некарэктна — але з дапамогай абаронных інвестыцый і пераарганізацыі Сіл абароны мы сёння фактычна рыхтуемся да вайны», — сказаў Сальм.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра «гульню ў абарону па падручніках» і не пра вядзенне гаспадаркі Мінабароны — закупкі Эстоніі з'яўляюцца «звязанай з бяспекай падрыхтоўкай да вайны», і задача краіны — як мага больш удала канвертаваць кожны выдаткаваны цэнт у абарону. Сальм не ўдакладніў, з кім збіраецца ваяваць Эстонія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0