29-гадовы жыхар вёскі Прошчыцы Слуцкага раёна самавольна спілаваў дуб за 9 кіламетраў ад роднага сяла — каля вёскі Радзічава.

Вясковец хацеў нарыхтаваць дроў, але не стаў звяртацца па ордэр у Слуцкі лясгас, а нагледзеў дрэва недалёка ад суседняй вёскі.

18 студзеня ён спілаваў 150-гадовы дуб дыяметрам 71 сантыметр, вышынёй як 4-павярховы дом. Так ён нарыхтаваў сабе амаль тры кубаметры дроў.

4 лютага супрацоўнікі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету знайшлі парушальніка і склалі пратакол.

Цяпер мужчына павінен кампенсаваць шкоду ў памеры 1285,2 рубля і заплаціць штраф 25,5 рубля.

Дровы засталіся ў яго, праўда, абышліся яны яму ў 255 разоў даражэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?