• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Калейдаскоп
Фота 3 з 3
21.02.2019 / 09:00

«Самае складанае — роўна выкласці першы шэраг»: як інжынер-электронік стаў печніком

«Зімой мы чытаем артыкулы па тэме і нагульваем тлушчык. Я за халады звычайна пяць-сем кілаграмаў набіраю. Але першы аб'ект — і ўсё ўлятае», — жартуе Арцём Корзун. Печы ён складае ўжо больш за дзесяць гадоў. Прызнаецца: праца цяжкая. Але прафесія запатрабаваная. «Звязда» распытала майстра, што самае складанае ў яго рабоце, якія сёння густы ў заказчыкаў і ці пагадзіўся б ён памяняцца месцамі з праграмістам.

У пячной справе Арцём, лічы, з дзяцінства.

— Усё пачалася з таго, што бацька мой, Антон Львовіч, купіў лецішча. Трэба было скласці печ, а спецыяліста няма. Таму ён вырашыў рабіць сам, па кніжцы — атрымалася з трэцяга разу. Потым сусед прыйшоў і папрасіў сабе печ. Так і пайшло. Бацька прысвяціў гэтаму ўсё сваё жыццё. Мне рамяство фактычна дасталося ў спадчыну.

Адмысловых курсаў для печнікоў Арцём не заканчваў — са школьных гадоў быў у таты на падсобных работах, пераймаў вопыт. Першыя заказы шукаў праз аб'явы ў газеце, штосьці па дробязі падкідваў бацька — рамонт топкі, коміна.

— Цяпер практычна ўсе кліенты звяртаюцца да мяне па рэкамендацыі. Самая найлепшая рэкламная акцыя — гэта добрая печ. Я гатовы патраціць лішні дзень-два, каб зрабіць усё як след, — кажа мужчына.

Паралельна ён працуе інжынерам-электронікам (некалі скончыў БНТУ, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі). Тлумачыць: цалкам пераключыцца на печы немагчыма — гэта вельмі цяжка фізічна.

— Нерэальна зрабіць больш за 15 аб'ектаў за сезон, вы проста не вытрымаеце. Летась у мяне была печка за печкай, адну заканчваў, адразу ехаў класці другую, сям'ю практычна не бачыў. Дзякуй жонцы Надзеі, якая церпіць мае раз'езды і выхоўвае дзяцей, — усміхаецца. — Калі б не было разумення з яе боку, магчыма, мне б давялося кінуць любімую справу.

Сезон у печнікоў цягнецца з красавіка да канца лістапада. У астатні час з-за халадоў класці печ няма сэнсу — яна проста не высахне і не ўстаіцца. На канструкцыі прасцейшыя ў майстра ідзе чатыры дні, на складаныя — 10—12 дзён. «Вось тут з прамавугольнай цэглы тачылася круглая, потым шліфавалася ўсё ўручную. Таму і часу пайшло шмат», — паказвае Арцём на фота адну са сваіх работ.

У яго альбоме некалькі дзясяткаў здымкаў. «Гэта я яшчэ даўно не абнаўляў, — заўважае суразмоўнік і паказвае чарговую печ. — Яна каштавала 5,5 тысячы еўра, практычна як машына. Мы рабілі яе ўдвух з братам сем дзён. Я пахудзеў за гэты час на 11 кілаграмаў! Амаль уначы прыязджаў дадому, клаўся спаць, а ў тры раніцы ўжо прачынаўся, бо ў галаве далей «складваліся» рады».

Якія печы найбольш папулярныя? Майстар кажа, што попытам карыстаецца ўсё: і каміны, і барбекю. У модзе таксама камінапеч Кузняцова.

— А гадоў дзесяць таму заказчыкам было без розніцы — толькі б яна грэла. Раней цагліны прадавалі крывыя, складаны дызайн рэалізаваць не атрымалася б, — тлумачыць мужчына.

Дарэчы, пра заказчыкаў. Сярод іх ёсць і звычайныя вясковыя бабулі (Арцём згадвае часы, калі яму прапаноўвалі заплаціць за працу бульбай), і заможныя людзі. Колькі будзе каштаваць печ, залежыць ад складанасці работы і матэрыялаў. Напрыклад, латвійская цэгла прадаецца па 1,5 еўра за штуку, а віцебская — па 60 капеек. Багатым кліентам, праўда, цана не важная, для іх галоўнае — увасобіць у жыццё сваю мару.

— Усе заказы незвычайныя, — кажа Арцём. — Работа творчая, пастаянна чамусьці даводзіцца вучыцца.

Жартуе, што рамантыкі ў гэтай прафесіі няма. Спіш, дзе даводзіцца, ясі, што знойдзеш. Аднойчы ехаў да кліента ў вёску, той запэўніў: наконт ежы можаце не клапаціцца, у мяне ўсё ёсць. А насамрэч быў склад тушонкі. Шэсць дзён толькі ёй і харчаваліся. Арцём смяецца, што пасля на гэтыя бляшанкі глядзець не мог.

Самы складаны этап у рабоце — роўна выкласці першы рад, а далей ужо працэс сам пойдзе. У камп'ютарнай праграме можна дакладна разлічыць, колькі цаглінак спатрэбіцца на печ — плюс-мінус 10 штук. Хоць айчынныя часам даводзіцца браць з запасам у 20—30 працэнтаў — партыі могуць значна адрознівацца па характарыстыках. Наогул многае з матэрыялаў прывозіцца з Расіі ці Еўропы.

— Узяць літыя дзверцы. У нас як выраблялі іх ва ўмоўным 1963 годзе, так і цяпер працягваюць. Так, яны добрыя, роўныя. Але асартымент вельмі маленькі. Заказчыкам хочацца дзверцы са шклом, рознымі ўзорамі, а ў нас гэтага няма.

Колькі печ можа праслужыць? Арцём называе тэрмін эксплуатацыі — 50—60 гадоў.

— Лепш за ўсё, вядома, карыстацца печчу штодзень. Калі яна на лецішчы і паліцца рэдка, гэта не так добра. Мы за 30 гадоў рабілі капрамонт сваёй тры разы: «выграбалі топку» і нанова яе збіралі, — дзеліцца майстра. — Вось нядаўна ў заказчыкаў быў: дзеці фактычна сапсавалі печ. У сына быў дзень нараджэння, яны паехалі кампаніяй на лецішча, напіхалі поўную топку дроў. Не ведалі, што халодную печ трэба паступова праграваць, каб яна расшырылася. А канструкцыю «расцягнула» ад гэтага ўсплёску энергіі, і пайшоў агонь. Добра, яшчэ своечасова заўважылі.

На заказ мужчына выязджае з поўнай машынай інструментаў: балгаркі, дыскі, паліроўкі, дрылі, насадкі, пілы… І заўсёды працуе з памочнікам. «Калі людзі чуюць, што падсобнаму рабочаму плацяць 50 долараў у дзень, не разумеюць, за што так многа. Але ж гэта цяжкая праца: пясок сеяць, цэглу насіць, раствор замешваць. Калі заказчык дужы, ён можа і сам дапамагаць».

Арцём дзеліцца назіраннямі: класці печы часта бяруцца муляры. У іх атрымліваецца ідэальная кладка — рука ж на будоўлі набіта. Але што павінна быць унутры, муляр не заўсёды разумее, таму, бывае, печ складзена цудоўна, а не дзейнічае.

Мінусы прафесіі? Майстар уздыхае: ні на што іншае часу не застаецца. Раней ёй быў заядлым рыбаком. Ёсць і лодкі, і матор, і спінінгі, але ўжо два гады не да гэтага.

— Калі хочаш заставацца запатрабаваным, трэба шмат працаваць. Тут не ў грашах справа, прагі нажывы ў мяне няма — людзі чакаюць. Альбо ты бярэшся, альбо знойдуць іншага, — тлумачыць суразмоўнік.

— Не хацелася змяніць усё на ўтульнае крэсла ў офісе?

— Офіс я не пераношу, мне патрэбна свабода. Ды і з маёй работай лёгка трымаць сябе ў форме, — усміхаецца мужчына.

Дзеці яго яшчэ малыя: сыну чатыры гады, дачцэ — дзевяць.

— Ці хачу, каб нашчадак працягнуў справу? Складанае пытанне. Нас бацька не прымушаў. Да гэта трэба прыйсці, работа павінна табе падабацца.

Майстар упэўнены, што, калі ўкладаць душу, прыбытак будзе ў любой справе. «Але печніком трэба гадоў дзесяць папрацаваць, каб асвоіць прафесію як след. Не чакайце, што толькі скончыце курсы, і адразу пасыплюцца «бабкі». Усё прыходзіць з вопытам».

Наталля Лубнеўская, «Звязда»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Палітыка і грамадства
Польшча адхіліла прапанаванае Брусэлем рашэнне праблемы з мігрантамі
У Беларусь едзе кіраўнік Дзярждумы Расіі
У Гамбіі галасуюць за прэзідэнта не бюлетэнем, а шклянымі шарыкамі. У гэтым ёсць свая прычына і свой сэнс
«Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае сем гадоў калоніі». Гісторыя палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова
Памёр журналіст Генадзь Кеснер
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету па версіі Financial Times
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Усяго патроху
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Спорт
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера
Галоўнае
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Усяго патроху
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Неверагодна кранальная перапіска: што напісаў Віктар Бабарыка 7-гадоваму хлопчыку
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх