• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Калейдаскоп
Фота 2 з 4

Сан Саныч прыгадвае, што ў 90-х выкладчыкам даплачвалі за тое, што яны чытаюць лекцыі па-беларуску. Але плацілі ўсяго пару месяцаў, але нават тады не ўсе супрацоўнікі перайшлі на беларускую мову.

21.02.2019 / 09:30

«У калготках на экзамен не прыходзіць!» Як Сан Саныч выкладае па-беларуску кітайцам і туркменам

Аляксандр Самадураў 45 год выкладае матэматыку ў БДУ. Яго запрашалі на працу ў Прынстанскі ўніверсітэт — адмовіўся і застаўся ў Беларусі. Аднойчы Сан Саныч, як ён сам сябе называе, перайшоў на беларускую мову — з таго часу толькі так чытае лекцыі і прымае іспыты. Ён перакананы, што беларуская найлепш пасуе для матэматыкі. І не пераходзіць на рускую, нават калі перад ім замежныя студэнты. На яго пісалі скаргі і ў дэканат, і нават у ААН. Але выкладчык не саступае: «У нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы, я выкладаю на адной з іх. Большасць студэнтаў мяне падтрымлівае!»

Аляксандр Самадураў прызнаецца, што ніколі не марыў стаць выкладчыкам, але 45 год таму прыйшоў выкладаць у родны ўніверсітэт і з таго часу не расстаецца з БДУ/

Спадар Аляксандр выхоўваўся ў двухмоўным асяроддзі: бацька — рускі з Сібіры, маці — беларуска. Дзе нарадзіўся, ён сказаць дакладна не можа:

— Мама мая не памятала, бо мы жылі неяк як цыгане: пераязджалі з месца на месца. Мой край раней называўся Крывіцкім раёнам. А потым, як у нас казалі, Танк і Прытыцкі прапілі раён Крывіцкі. І зрабілі яго Мядзельскім. Бацька нашу мову так і не вывучыў, дый я быў збольшага рускамоўным, ажно да канца 80-х.

У канцы 80-х маладога выкладчыка запрасілі на стажыроўку ў Нарвегію. Там ён прачытаў у навуковым часопісе пра такую з’яву, як «памоўе», калі чалавек размаўляе на чужой мове і гэта адкладае адбітак нават на ягоную псіхіку.

— І прыгадаў я такі выпадак са студэнцтва. Напярэдадні экзамена мы збіраліся і задавалі адзін аднаму пытанні накшталт: «А скажы мне тэарэму Хана — Банаха». Сярод нас быў найлепшы студэнт, Баляслаў з Капыльскага раёна. Мы здавалі на «выдатна», а яму ставілі «здавальняюча» («тройка» па старой сістэме адзнак — Заўв.Рэд.). У чым справа, думаў я. А пасля зразумеў: ён саромеўся сваёй мовы, бо гаварыў па-беларуску, а іспыт нібыта трэба ж па-руску здаваць, вось у яго і выходзіла такая мешаніна, трасянка. Але калі ён абараняў дыплом, старшыня дзяржкамісіі адзначыў у сваёй справаздачы асаблівую падрыхтоўку Баляслава. Калі я прачытаў навуковы артыкул па гэтай тэме, вырашыў змяніць сітуацыю — і стаў выкладаць па-беларуску.

Сан Саныч прыгадвае, што ў 90-х выкладчыкам даплачвалі за тое, што яны чытаюць лекцыі па-беларуску. Але плацілі ўсяго пару месяцаў, але нават тады не ўсе супрацоўнікі перайшлі на беларускую мову.

Сан Саныч гаворыць пра сябе, што ён «мованезалежны» — гаворыць на чатырох мовах, але ў БДУ прынцыпова выкладае па-беларуску. Калі нехта кажа, што ў матэматыцы няма беларускай тэрміналогіі, ён спачатку смяецца, а пасля абгрунтоўвае:

— Тэрміналогію ў нас яшчэ ў 30-я гады стварылі. Самая няздатная мова для матэматыкі — руская, руская тэрміналогія, дарэчы, пачала з’яўляцца толькі ў канцы XIX стагоддзя, раней работы выходзілі па-французску. Я ведаю тэрміналогію англійскую, нямецкую. Дык вось, руская найгоршая. Бо ёсць такія словы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Напрыклад, «предел», «предельная точка» — гучыць амаль як жаргон, крымінальнае нешта. Па-беларуску гэта будзе «ліміт», як і на замежных мовах. І не «предельная точка», а «лімітовы пункт» — і гэта правільна. Або возьмем «решаемая задача» — шматзначны тэрмін: гэта і «задача, якую рашаюць» і «задача, якая мае рашэнне». У беларускай мове такой двухсэнсоўнасці няма.

«Выкладаю па-беларуску — і кропка. І нават туркменам»

Калі нехта са студэнтаў кажа, што не разумее па-беларуску, Сан Саныч уключае харызму і камандны голас:

— Я кажу: у Беларусі — дзве дзяржаўныя мовы, на адной з іх я выкладаю. Непрыемнасці вельмі рэдка здараюцца. Нядаўна вось студэнт, масквіч, прыйшоў скандаліць на кафедру. Ну, бывае. Аднойчы студэнт напісаў на мяне скаргу ў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Казаў, што я антысеміт, таму ён не здаў мне экзамен. Насамрэч, ён не здаў, бо нічога не ведаў. Большасць студэнтаў стараюцца мне адказваць па-беларуску. Зараз я выкладаю на гістфаку, там увогуле большасць беларускамоўныя — ніякіх праблем.

Здараецца, у групе ёсць замежныя студэнты, але ніякіх выключэнняў для іх спадар Самадураў не робіць.

Яшчэ ў савецкія часы задачы, якія прыдумваў Самадураў, пераводзілі на англійскую мову амерыканцы і выдавалі ў сваіх навуковых часопісах. Ганарар прыходзіў бандэроллю — 15 долараў — неверагодныя для 1970-х грошы для выкладчыка ўніверсітэта, прыгадвае наш герой.

— У мяне адзіны падыход да ўсіх: выкладаю па-беларуску — і кропка. І нават туркменам. Быў у мяне на геафаку студэнт Джалілаў, які казаў: «Не разумею беларускую мову». Я сказаў: «Стараста! За кожны няправільны выраз стаўце яму палачку. Гэту палачку потым у рублі перавядзіце». І нейкі час студэнты елі торт, Джалілаў купляў за свае «палачкі». Потым ён сказаў: «Буду размаўляць па-беларуску, бо дорага выходзіць!» (смяецца). Самыя цяжкія студэнты — кітайцы, з псіхалагічнага пункту гледжання. Кітайскаму студэнту я не магу па-сяброўску сказаць: «Прывітанне, Чунг!» Бо ў яго так: ці я гаспадар, ці ты, на роўных з ім быць немагчыма. Кітайцам я таксама па-беларуску выкладаў. Яны мне нават песні па-беларуску спявалі. Бывае, студэнты пішуць вершы. Вось, адзін запомніў:

«Вечар. БДУ. Залік. У мяне задача пра камплексны лік.
Колькі мне яшчэ задач рашаць?
Колькі будзе дзеўчына мяне яшчэ чакаць?
Усіх люблю на гэтым свеце я — вось вам заліковачка мая!»

«У Еўропе больш жорсткі падыход да экзаменаў»

Па словах нашага героя, студэнты, што ў ягоныя часы, што зараз — аднолькавыя. Прызнаецца, што і сам часам прапускаў заняткі — бегаў у кінатэатр «Цэнтральны». А вось метады спісвання змяняюцца.

— Цяпер ужо не спісваюць, як раней. Усё адсюль бяруць (Сан Саныч паказвае на тэлефон). У інтэрнэце не вельмі кампетэнтныя людзі, але энергічныя. Такі бздур пішуць па матэматыцы, што страшна. Раней інакш спісвалі. У 1973 годзе ў Савецкім саюзе з’явіліся калготкі, раней дзяўчаты насілі панчохі. І вось у чэрвені прымаю я экзамен. Заўважыў, што чамусьці ўсе дзяўчаты прыйшлі у калготках. Дзіўна! Горача было, звычайна летам хадзілі з голымі нагамі. І толькі потым заўважыў: яны рабілі «бомбы» — загадзя напісалі адказ на кожнае пытанне. І калі дасталі білет, то проста выцягвалі гатовы адказ. Я не адразу зразумеў, толькі калі ўбачыў на аркушы след ад гумкі. Сказаў: «Дзяўчаты! У калготках на экзамен не прыходзіць!» (смяецца)

Сан Саныч шмат выкладаў для гуманітарыяў, але кажа, яны не пыталі, навошта ім вышэйшая матэматыка. Студэнтамі Самадурава былі многія вядомыя журналісты. Будучы тэлевядучы Яўген Булка, кажа выкладчык, лёгка рашаў нават задачы «з зорачкай»

Спадар Аляксандр выкладаў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Кажа, еўрапейскія студэнты прынцыпова адрозніваюцца ад нашых.

— У Еўропе больш жорсткі падыход да экзаменаў. Мой сябра працуе ў Страсбургскім універсітэце, кажа: «У мяне не бывае, каб больш за палову студэнтаў здалі экзамен». Яны могуць пераздаць, але толькі праз год. Нашы студэнты падчас сэсіі могуць двойчы пераздаваць, а пасля яшчэ трэці раз — ужо камісіі. Памятаю, калі быў у Нарвегіі, пазнаёміўся са студэнткай Брыгіт, жылі па суседстве. Аднойчы гляджу — а ў яе пальцы перабінтаваныя. Пытаю, што здарылася. Яна кажа: «Да іспыту рыхтуюся, пісала шмат. Усяго тры тыдні засталося». Усяго! У нас жа ўсё робяць у апошнюю ноч.

Суразмоўца прызнаецца, што ніколі не хацеў стаць выкладчыкам, але вось ужо 45 год не расстаецца з універсітэтам. Ён таксама выступае як эксперт пры падрыхтоўцы кніг па матэматыцы для ВНУ.

— Баюся ехаць у Гродна, — сур’ёзна кажа ён і амаль адразу смяецца: — Заб’юць, напэўна. Я ж зарэзаў усе іхнія кніжкі! Напісаў: нельга выдаваць — і ніводная не выйшла.

Сан Саныч са шкадаваннем адзначае, што маладых выкладчыкаў зараз няшмат. Асноўная праблема — нізкі заробак. Выпускніку ўніверсітэта напачатку прапаноўваюць каля 300 рублёў. Таму амаль усе ідуць у IT, дзе лепшыя заробкі. Многія з’язджаюць за мяжу. Самадураву таксама прапаноўвалі з’ехаць з Беларусі — клікалі ў Прынстанскі ўніверсітэт.

— Гэта было ў канцы 80-х, на канферэнцыі ў Фінляндыі. Падышоў да мяне з прапановай прадстаўнік універсітэта, і я яму даволі рэзка адказаў, амаль што цытатай Маякоўскага: «У советских собственная гордость: на буржуев смотрим свысока». Не было ў мяне думкі з’ехаць.

Адар'я Гуштын, фоты Вольгі Шукайлы, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Палітыка і грамадства
Польшча адхіліла прапанаванае Брусэлем рашэнне праблемы з мігрантамі
У Беларусь едзе кіраўнік Дзярждумы Расіі
У Гамбіі галасуюць за прэзідэнта не бюлетэнем, а шклянымі шарыкамі. У гэтым ёсць свая прычына і свой сэнс
«Усяго толькі выехаў на ровары — і цяпер пагражае сем гадоў калоніі». Гісторыя палітвязня з Віцебска Паўла Сакалова
Памёр журналіст Генадзь Кеснер
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету па версіі Financial Times
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Усяго патроху
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Спорт
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Пра што папрасіла Меркель у апошнім відэазвароце на пасадзе канцлера
Галоўнае
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Усяго патроху
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Неверагодна кранальная перапіска: што напісаў Віктар Бабарыка 7-гадоваму хлопчыку
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх