У Хойніцкім пункце прыёму другаснай сыравіны РУП «Гомельдругмет» 16 снежня была знойдзена зараджаная гармата часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Як паведамілі БелаПАН у прэс‑групе УКДБ па Гомельскай вобласці, савецкая
45‑міліметровая гармата была разабрана, у яе ствале знаходзіўся артылерыйскі снарад.
Сапёры абясшкодзілі снарад, супрацоўнікі КДБ устанаўліваюць асобы грамадзян, якія здалі выбухованебяспечны металалом.
0
0
0
0
0
0