Грамадства4747

У Віцебскім універсітэце фонд «Русскій мір» арганізаваў святкаванне Дня роднай мовы — рускай мовы

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт. Фота abiturient.by

Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава інфармуе аб мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы. 

У раздзеле «Тыдзень роднай мовы паведамляецца» графік падзей: 

  • 18 лютага — падвядзенне вынікаў адкрытага абласнога конкурса «Мая родная мова — руская».
  • 19 лютага — […] замежныя студэнты чытаюць творы рускіх аўтараў. 
  • 22 лютага — круглы стол па праблемах выкладання рускай мовы як роднай, няроднай і замежнай. 
Скрыншот з сайта https://vsu.by

Цікава, што сайт фонда «Русскій мір» побач з навіной пра «Год рускай мовы ў ДНР» рапартуе і пра аналагічныя актыўнасці ў Віцебску. 

«У ВДУ імя Машэрава стартавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы «Твой мір — навек моя обітель». Праект рэалізуецца Віцебскім культурна-асветніцкім моладзевым таварыствам «Прасоўванне» пры падтрымцы фонда «Русскій мір», — гаворыцца на сайце. 

Фонд «Русскій мір» — гэта расійская арганізацыя, якая выдае грашовыя гранты на прасоўванне расійскага парадку дня. Пад культурніцкай абгорткай знаходзіцца палітычны змест — у радзе фонда кіраўнікі «Рассупрацоўніцтва», расійскія палітыкі і прапагандысты. 

Як сітуацыю тлумачаць ва ўніверсітэце? Пакуль ніяк. 21 лютага рэктар і прарэктары знаходзяцца на атэстацыі.

Рэктар ВДУ — юрыст Аляксей Ягораў. Нарадзіўся ў Пскоўскай вобласці Расіі, вышэйшую адукацыю атрымаў ва ўкраінскім Харкаве.

Адказаць на пытанні «Нашай Нівы» паспрабавала адна з намесніц дэкана філалагічнага факультэта, просячы не называць яе імя. 

«У мяне родная мова — беларуская. У нашым універсітэце розныя мовы гучаць, ёсць нават студэнты са Шры-Ланкі. А канферэнцыю ладзіць кафедра сусветных моў», — сказала яна. Тое, чаму у Дзень роднай мовы ўсе мерапрыемствы прысвечаны рускай, жанчына патлумачыць не здолела. 

«Усё ўзгоднена», — сказала яна пра абласны конкурс «Мая родная мова — руская». 

У Міністэрстве адукацыі сцвярджаюць, што такія пытанні таксама не да іх, а да, уласна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Чаму ў гэтым універсітэце рэалізуе праекты фонд «Русскій мір», у міністэрстве таксама не ведаюць. 

Чытайце таксама: У Віцебскім універсітэце кіруючую пасаду далі абаронцы рускага свету, якая пераехала з Луганска

Таксама варта адзначыць, што да Дня роднай мовы беларускую забылі не зусім: ва ўніверсітэце быў консурс «Мова гучыць. Challenge», у рамках якога прапаноўвалася запісаць і выкласці ў інстастаграм пад такіх тэгам відэа з зачытваннем беларускамоўнага верша. 

Вядома, прызы за гэты конкурс выдае не фонд «Русскій мір», і нават не ўніверсітэт, а БРСМ. 

Каментары47

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць