mil.by

mil.by

Сёння ў Палацы Рэспублікі прайшоў брыфінг начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны — памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёра Алега Воінава з ваеннымі аташэ, акрэдытаванымі пры Мінабароны, паведамляе прэс-служба ведамства.

Прысутных аташэ пазнаёмілі з асноўным зместам удакладненай Канцэпцыі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2019—2023 гады, у рамках якой:

— пацверджаны стратэгічны курс на партнёрства з Расеяй;

— захоўваецца нацэленасць на высокі ўзровень адносінаў з краінамі-членамі АДКБ, Кітаем і краінамі СНД;

— перспектыўным напрамкам вызначана ўзаемадзеянне ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і асаблівая ўвага нададзена адносінам з Сербіяй;

— у асобны блок вылучаныя пытанні фарміравання «пояса добрасуседства»;

— прадэкларавана неабходнасць паэтапнага паляпшэння адносінаў з краінамі — членамі НАТА, ЕС, іншымі дзяржавамі, якія паважліва ставяцца да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы, развіваюць даверны і раўнапраўны дыялог, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0