Інцыдэнт адбыўся ўначы ў адной з харчовых крамаў Баранавічаў. Хлопец схапіў скрыню з апельсінамі і пабег да выхаду, прадаўцы не паспелі яго затрымаць, паведамляе «Наш край».

Міліцыя высветліла асобу выкрадальніка, пазней яго ўдалося затрымаць. Парушальнікам аказаўся 27-гадовы жыхар Баранавічаў, цяпер хлопец нідзе не працуе.

Дарэчы, данесці да хаты ён змог толькі два апельсіны: па дарозе малады чалавек паслізнуўся, і садавіна рассыпалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0