У лютым 2019 года распрацоўшчык Uber Філіп Ванг запусціў сайт ThisPersonDoesNotExist — генератар твараў неіснуючых людзей на аснове нейрасеткі. Алгарытм навучыўся на мностве фотаў і ў выніку стаў ствараць з нуля ўласныя, улічваючы шматлікія дэталі.
Чытайце таксама: Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна
Праз некалькі дзён Ванг зрабіў аналагічны сайт пра катоў ThisCatDoesNotExist. Нейрасетку ад Nvidia ужо выкарыстоўвалі для генерацыі выяваў свойскіх жывёл, але амерыканскі распрацоўшчык зрабіў тэхналогію даступнай для звычайных карыстальнікаў. Кожнае абнаўленне сайта — новая карцінка неіснуючага ката.
Пакуль што не ўсе каты выглядаюць праўдападобнымі. Некаторыя з іх выглядаюць як жахлівыя пачвары.
Згенераваць свайго ката можна па спасылцы.
-
Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі
-
Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?
-
Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра
Каментары