Кампанія Mark Formelle прэзентавала новую калекцыю маек і шкарпэтак з «Жы» і «Шы», «Дж» і «Дз», «Ў» і «I». На адной з фатаграфій вытворцы паказалі дзяўчыну, побач з якой фраза: «Юра будзе дзьмуць, дзьмуць будзе Юра» (гэта слоган праграмы «вДудь» папулярнага расійскага журналіста Юрыя Дудзя).

Журналіст і блогер размясціў гэта фота ў сваім Instagram з подпісам «Беларусь, яе мова і дзяўчаты — прыгожыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0