sk.gov.by
Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па факце забойства 28-гадовага мужчыны. У здзяйсненні злачынства абвінавачваецца яго 55-гадовы дзядзька.
Здарэнне адбылося 11 лістапада ў вагончыку каля аднаго з дамоў вёскі Карпавічы.
Пракурор Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў» распавёў kraj.by:
Мужчыны выпівалі. Пляменнік на прайгравальніку DVD уключыў фільм, які не спадабаўся сваяку. Узнікла сварка, і дзядзька ўзяўся за нож. Ён нанёс пацярпеламу не менш за чатыры удары ў грудзі. Смерць была хуткай. Устаноўлена, што канфлікты паміж дзядзькам і пляменнікам адбываліся і раней.





