У Венесуэле на мяжы з Бразіліяй у сутыкненнях з сіламі бяспекі загінула адна жанчына, яшчэ больш за дзесяць чалавек атрымалі раненні, перадае AP.
Прадстаўнікі індзейскага народа пемон уступілі ў сутыкненні з Нацыянальнай гвардыяй Венесуэлы і арміяй, якія перасоўвалі танкі да мяжы з Бразіліяй.
Сілавікі стралялі ў пратэстоўцаў гумовымі кулямі і ўжылі слёзатачывы газ.
У выніку загінула мясцовая прадстаўніца амерыканскага народа пемон. Тузін чалавек даставілі ў бальніцу.
21 лютага дыктатар Нікалас Мадура загадаў закрыць мяжу з Бразіліяй праз намеры лідараў апазіцыі завезці замежную гуманітарную дапамогу.