Аляксандр Лукашэнка змяніў межы Наваполацка, уключыўшы ў межы горада часткі зямель Полацкага раёна, у тым ліку гарадскога пасёлка Баравуха і пасёлка Міжрэчча.
Усяго ў межы Наваполацка ўключаецца 878,0798 гектара зямель, у тым ліку 77 зямельных дзялянак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, 909 зямельных участкаў грамадзян.
Змяненне межаў горада прадугледжана яго генеральным планам развіцця, зацверджаным пастановай Саўміна ад 15 кастрычніка 2015 года № 863.
На гэтай тэрыторыі плануюць пабудаваць 25 шматкватэрных і больш за 470 індывідуальных жылых дамоў.