На плаціне Сіндзі ў Эстоніі рабочыя ўбачылі, як ім здалося, сабаку, што захрас у лёдзе, піша Pärnu Postimees.
Змёрзлы воўк.
Калі замерзлага звера ўдалося дастаць з вады, ратавальнікі прынеслі з машыны лазневую прасціну, абматалі жывёлу і аднеслі ў машыну грэцца.
Мужчыны прыгледзеліся да жывёлы: лапы былі занадта вялікімі… Можа, гэта воўк? Патэлефанавалі зоаабаронцам, адвезлі жывёлу да ветэрынара. Падчас паездкі звер спакойна спаў на каленях аднаго з ратавальнікаў.
Ветэрынары таксама не адразу зразумелі, з кім сутыкнуліся. Але паляўнічы пацвердзіў: на ўласных каленах у машыне работнікі сапраўды сагравалі ваўка.
Па словах ветэрынараў, воўк ачуняў і зусім бадзёры.
Паколькі воўк добра сябе адчувае, яго адпусцілі ў лес. Але да гэтага — па просьбе агенцтва навакольнага асяроддзя — на звера начапілі радыёмаяк.





