Улады Венесуэлы вырашылі часова закрыць тры масты на мяжы з Калумбіяй, паведаміла ў твітары віцэ-прэзідэнт Дэлсі Радрыгес.

«Баліварыянскі ўрад інфармуе насельніцтва, што з-за сур'ёзных і незаконных пагроз, якія прымаюцца ўрадам Калумбіі ў дачыненні суверэнітэту Венесуэлы, было прынята рашэнне на час цалкам закрыць масты імя Сімона Балівара, Сантандэра і мост Уньён», - напісала яна.

Па словах Радрыгес, Каракас гарантуе бяспеку пры перасячэнні мяжы як венесуэльцам, так і калумбійцам. Масты вернуцца да працы ў штатным рэжыме пасля таго, як спыняцца «жорсткія акты гвалту» супраць Венесуэлы, заявіла віцэ-прэзідэнт.

Яна таксама запатрабавала ад прэзідэнта Калумбіі Івана Дуке спыніць падтрымліваць яго амерыканскага калегу Дональда Трампа, што дзейнічае «супраць права венесуэльцаў на мір і суверэнітэт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0