Здарэнне адбылося 18 лютага ў садовым таварыстве ў Пралесках Маладзечанскага раёна, піша kraj.by
Было ўстаноўлена, што паміж 48-гадовымі вартаўніком і мінчуком, у якога тут мае лецішча, адбыўся канфлікт. Вартаўнік ударыў мужчыну ў твар. Той вырашыў яму адпомсціць і падпаліў дом. Але паколькі мінчук знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, ён пераблытаў будынкі і падпаліў не той дом, - распавяла kraj.by афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.
Узгаранне на ранняй стадыі ліквідавалі