Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адрэагавала на запрашэнне да праймерыз, які ладзіць правацэнтрысцкая кааліцыя, каб выбраць адзінага кандыдата для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта, паведамляе Радыё Рацыя.

«Як бы там не было, я ўжо калі сказала і дала слова, што я буду ісці да канца, я мушу ісці да канца. Што датычыць праймерыза, да мяне звярталіся з прапановай, але да гэтага часу ніхто не патлумачыў механізм, наколькі ён празрысты, і каб за гэтым не стаяла, што гэта інтарэсы адной пэўнай групоўкі, пад якую яны падпісваюць усіх астатніх. Усе астатнія будуць іграць ролю статыстаў», — мяркуе яна.

Правацэнтрысцкая кааліцыя прапанала правядзенне праймерыз падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў. У кааліцыю ўваходзяць АГП, БХД і рух «За свабоду». Адпаведныя кандыдаты: Мікалай Казлоў, Павел Севярынец і Юрась Губарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0