Фота гродзенскай міліцыі

Фота гродзенскай міліцыі

Здарэнне адбылося яшчэ пры канцы студзеня. У Карэліцкае РАУС паступіла паведамленне, што ў Міры скралі грошы, паведамляе абласная міліцыя.

На месца здарэння ў складзе следча-аператыўнай групы выехаў і міліцыянт-кінолаг, старшына міліцыі Раман Сапліца са сваёй вернай напарніцай Глорыяй.

Прыбыўшы на месца, сабака беспамылкова вызначыла напрамак, у якім збег злачынца, а неўзабаве прывяла да месца пражывання падазраванага.

А выкрадзеныя грошы вярнулі гаспадару.

Было таксама ўстаноўлена, што ў злачынцы ёсць саўдзельнік. Яго вышук і затрыманне не занялі шмат часу. Затрыманыя — 49-і і 28-гадовы мужчына — маюць за сваімі плячыма вялікі крымінальны «паслужны» спіс. За ўчыненае злачынства іх чакае чарговая судзімасць і турэмны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0