Камандаванне венесуэльскай арміі абвясціла пра разгортванне сіл на мяжы з Калумбіяй, паведамляецца ў афіцыйным твітары ваеннага ведамства. Там зазначаецца, што дадатковыя падраздзяленні адпраўленыя на захад краіны па загадзе прэзідэнта Нікаласа Мадура, каб «абараніць мір пасля закрыцця мяжы».

Адпраўка войскаў адбылася на фоне заяў апазіцыі аб намеры 23 лютага распачаць пастаўкі ў Венесуэлу амерыканскай гуманітарнай дапамогі. У Каракасе катэгарычна адмаўляюцца прымаць харчаванне і медыкаменты з суседняй краіны з боязі, што гэта можа быць спробай ажыццявіць схаваную інтэрвенцыю з мэтай звяржэння Мадуры.

На мяжу прыбыў і Хуан Гуайдо. Тым самым ён парушыў пастанову суда, які забараніў яму пакідаць краіну.

Сітуацыя на мяжы паміж тым застаецца вельмі напружанай. Па дадзеных агенцтва Reuters, у суботу група венесуэльцаў паспрабавала прарвацца праз мяжу, каб трапіць у Калумбію, аднак сутыкнулася з супрацівам памежнікаў, якія ўжылі слёзацечны газ. Пры гэтым указваецца, што ўдзельнікі прарыву адразу пачалі закідваць байцоў Нацыянальнай гвардыі Венесуэлы бутэлькамі і камянямі, пасля чаго тыя ўжылі сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0