Дадатковыя шэсць вагонаў будуць уведзены на другой лініі Мінскага метрапалітэна перад Новым годам.
Пра гэта карэспандэнту паведаміў генеральны дырэктар КУП «Мінсктранс» Лявонці Папёнак.

Цяпер на другой лініі сталічнай падземкі пасажыраў перавозяць 25 цягнікоў, кожны з якіх складаецца з чатырох вагонаў. Але улічваючы актыўнае жыллёвае будаўніцтва ў Сухараве, на гэтай лініі метро гранічны пасажырапаток: у часы пік зайсці ў цягнік на некаторых станцыях вельмі цяжка.

Таксама Лявонці Папёнак паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне пра закупку ў 2009 г. яшчэ 30 вагонаў для другой лініі, што дазволіць цалкам перайсці на пяцівагонныя саставы.

А інтэрвал руху цягнікоў на другой лініі скароціцца з 3,5 —4 хвілін, да 1,5‑2 хвілін.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0