На таргах 25 лютага даляр патаннеў на 0,0035 капейкі да 2,1367 беларускага рубля.
3 студзеня даляр каштаваў 2,1788 беларускага (гадавы максімум), потым былі і зніжэнне, і рост.
На таргах 14 лютага амерыканская валюта каштавала 2,1679 беларускага, але кожныя таргі зніжалася, такім чынам за шэсць сесій патаннеўшы на тры капейкі.
Еўра сёння знізіўся на 0,0027 да 2,4260 беларускага.
Расійскі рубель вырас на 0,0094 да 3,2764 за 100 адзінак.