МУС краіны прагназуе рост сацыяльнай напружанасці і перасцерагае пра небяспеку атак на мігрантаў.
Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Міхаіл Сухадольскі.
«МУС не выключае дэстабілізацыі становішча і рост пратэстаў насельніцтва з-за эканамічнай сітуацыі ў краіне. (...) У краіне магчымае значнае павелічэнне маргінальных элементаў без сродкаў для існавання»– адзначыў генерал. Па яго словах, варта рыхтавацца да росту пратэставых настрояў, выкліканых незадаволенасцю працаздольнага насельніцтва затрымкамі заробкаў і пагрозамі звальненняў, а таксама непапулярнымі антыкрызіснымі мерамі. Намеснік міністра папярэдзіў пра небяспеку «масавых несанкцыянаваных дзеянняў супраць мігрантаў».
Адначасова з прызнаннямі генерала памочнікі прэзідэнта Расіі па эканоміцы Аркадзь Дварковіч упершыню публічна заявіў, што бюджэт-2009 будзе дэфіцытным.
«Прынцыпова важна, як улада будзе рэагаваць на падобныя дзеянні» – піша з гэтай нагоды Газета.ru. Тое, што ўлада вуснамі міліцэйскага генерала называе людзей, якія заўтра могуць страціць працу і стануць патэнцыйнымі ўдзельнікамі акцыяў пратэсту, зразумела. Бо дзякуючы палітыцы Пуціна, сувязь паміж уладай і народам страчаная. Але і ўлада нагэтулькі ж маргінальная ў адносінах да народу, бо даўно жыве ў іншым вымярэнні.
Дыялог маргінальных адносна адно аднаго народу і ўлады непазбежны. І ён можа прыняць самую непрыемную форму.
«Галоўным вынікам гэтага дыялогу павінна прынцыповая змена рэжыму: народ паводле выключна фізіялагічных прычынаў («надта ж есці хочацца») вяртаецца ў расійскую палітыку. І ўлада болей не можа не лічыцца з гэтымі абставінамі. Сілавых метадаў вырашэння антыкрызісных праблем, роўна як і не падмацаваных рэальнасцю абяцаняў для утрыманая кантролю над краінай, уладам не хопіць»– падсумоўвае Газета.ru.